Вы тут

Дапамога ў бядзе


Пасольства Беларусі ва Украіне і Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС прадаўжаюць аказваць пасільнае спрыянне грамадзянам Беларусі, якія цяпер ­знаходзяцца ва Украіне.


Міністэрства замежных спраў запусціла для такіх мэтаў гарачую лінію. Тэлефоны: +38 050 406 23 30; +375173794771 і +375173792673. Электронная пошта: consul@mfa.gov.by). Па стане на поўдзень 25 лютага па Мінскім часе да беларускіх дыпламатаў звярнулася па дапамогу больш за паўтары тысячы чалавек.

На працягу мінулых сутак грамадзяне Беларусі пакідалі Украіну праз пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы Новая Рудня і Новая Гута. Усяго мяжу перасеклі некалькі соцень чалавек. Цяпер пункты пропуску застаюцца адкрытымі, разам з тым пад’езды да іх з тэрыторыі Украіны ў сілу разбурэння дарожнай інфраструктуры вельмі складаныя і не заўсёды бяспечныя. МЗС звяртае ўвагу, што ў сумежных з памежным пераходам Новая Рудня раёнах назіраецца эскалацыя сітуацыі – просьба ўлічваць тое пры планаванні маршрутаў. Захоўваецца і магчымасць выезду праз тэрыторыі суседніх з Украінай Малдовы (напрамак Магілёў-Падольскі), Польшчы (але там шматтысячныя аўта- чэргі) і Славакіі (напрамак Ужгарада).

МЗС заклікае ўсіх беларусаў адмяніць запланаваныя паездкі ва Украіну да стабілізацыі абстаноўкі. Актуальнымі застаюцца рэкамендацыі МЗС: прытрымлівацца ўстаноўленых ва Украіне мер бяспекі і прыслухоўвацца да рэкамендацый мясцовых улад па гэтым пытанні.

Падрыхтаваў Іван Ждановіч

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Дапамога ў бядзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.