Вы тут

У БДПУ вызначаць пераможцаў Фестывалю адукацыйных відэаролікаў


22 красавіка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ адбудзецца фінал V Фестывалю адукацыйных відэаролікаў «Педагагічныя магчымасці інфармацыйных тэхналогій». У анлайн фармаце будзе праводзіцца дэманстрацыя ролікаў, намінаваных экспертным складам журы. Удзельнікі фестывалю і госці могуць падключыцца да трансляцыі па спасылцы  і прагаласаваць за работу, якая спадабалася.


Сёлета для ўдзелу ў фестывалі былі зарэгістраваны 83 відэаролікі. Сярод аўтараў былі навучэнцы педагагічнага каледжа, студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Замежныя ўдзельнікі прадстаўлены студэнтамі і магістрантамі з Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі, Расійскага дзяржаўнага педагагічны ўніверсітэта імя А. І. Герцэна, Башкірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Акмулы і Растоўскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Да ўдзелу ў конкурсе былі дапушчаны 75 работ, якія адпавядалі правілам і Палажэнню аб фестывалі. Іх аўтары атрымаюць электронны сертыфікат удзельніка.

З работамі фіналістаў можна азнаёміцца на Плэй-лісце V Фестывалю.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.