Вы тут

Фотасесія для паласатай працаўніцы


II рэспубліканскі конкурс пчалярскай фатаграфіі, прысвечаны пчолам і пчалярству, імя М. М. Халадзінскага, падоўжаны да 10 мая. А гэта значыць, што ёсць яшчэ час паўдзельнічаць ў ім усім жадаючым.


Фота: pixabay.com

Арганізатары конкурса – Саюз беларускіх пчаляроў сумесна з рэдакцыямі часопісаў «Беларускі пчаляр», «Родная прырода», «Гаспадар», а таксама газета «Навіны пчалярства».

У вас ёсць магчымасць паказаць з дапамогай сваіх фотаработ свет пчол, іх ролю ў падтрыманні біяразнастайнасці, стварэнні спрыяльнай экалагічнай сітуацыі, вытворчасці прадуктаў харчавання, а таксама расказаць пра пчалярстве як хобі і галіны сельскай гаспадаркі.

Удзельнікам конкурсу можа стаць любая фізічная асоба з уласнымі фатаграфіямі, не апублікаванымі ў СМІ, іншых друкаваных і электронных выданнях.

Фота: pixabay.com

Лепшыя працы, адабраныя журы, будуць апублікаваныя ў часопісах «Беларускі пчаляр», «Родная прырода», «Гаспадар», газеце «Навіны пчалярства». Таксама яны стануць асновай пастаянна дзеючай выставы «Мы і пчолы» або будуць уключаны ў фотакалекцыю музея.

Фота: pixabay.com

Намінацыі конкурсу:

  • Пчолы і расліны
  • Пчала як унікальнае казурка. 
  • Пчала і чалавек 
  • Спецыяльная намінацыя «Чытаем пра пчол» (на фота разам з пчоламі, пчаляром, мёдам і іншымі звязанымі з пчальніком матывамі абавязкова павінен прысутнічаць адзін з часопісаў «Беларускі пчаляр», «Родная прырода», «Гаспадар» ці газета «Навіны пчалярства»).

Аўтар можа ўдзельнічаць у адной або некалькіх намінацыях. Для кожнай тэматычнай катэгорыі прадстаўляецца не больш за 3 фатаграфій. 

Фатаграфіі ацэньваюцца камісіяй па загадзя вызначаным крытэрам: выразнасць, арыгінальнасць, тэхнічнае афармленне, эстэтыка. 

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы, а аўтары фатаграфій, якія занялі першае месца, будуць таксама ўзнагароджаны прызамі.

Крайні тэрмін падачы работ — 10 мая 2022 года. Узнагароджанне адбудзецца 20 мая 2022 года ў Мінску на мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню пчол. Там жа можна будзе таксама ўбачыць усе намінаваныя фатаграфіі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (17) 252-20-53 (пн., чц., з 10.00 да 16.00), +375 (29) 770-11-29, Viber

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.