Вы тут

Папа Рымскі: Гатовы да сустрэчы з Пуціным у Маскве


Папа Рымскі Францыск выказаў гатоўнасць паехаць у Маскву, каб сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным для абмеркавання ўрэгулявання на Украіне, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Corriere della Sera.


скрыншот відэа тэлеканала RAI

Пантыфік адзначыў, што пакуль адказ на прпапанову ад расійскага боку не атрыманы.

Францішак дадаў, што ў Кіеў пакуль не паедзе. Ён накіраваў туды двух кардыналаў.

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы таксама выказаўся адносна сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая павінна была адбыцца ў Ерусаліме 14 чэрвеня. На яго думку, такая сустрэча можа прывесці да вялікай блытаніны. Разам з тым свае адносіны з кіраўніком РПЦ Францішак характарызаваў як «вельмі добрыя».

Прэв’ю: скрыншот відэа тэлеканала RAI

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.