Вы тут

Падчас першамайскіх вакацый жыхары Кітая здзейснілі 160 мільёнаў падарожжаў


Падчас пяцідзённых агульнанацыянальных вакацый з нагоды Міжнароднага дня працы ў Кітаі было здзейснена каля 160 мільёнаў унутраных турыстычных паездак, што з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Паднябеснай на 30,2 працэнта менш, чым у мінулым годзе. Аб гэтым сведчыць апублікаваная сёння статыстыка Міністэрства культуры і турызму КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле даных ведамства, даходы турыстычнай галіны за названы перыяд склалі 64,68 мільярда юаняў (каля 9,77 млрд. долараў ЗША). Гэта на 42,9 працэнта ніжэй за суму, выручаную ў 2021 годзе.

У гэтым годзе першамайскія святочныя канікулы працягваліся з 30 красавіка па 4 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.