Вы тут

46 педатрадаў БДПУ будуць працаваць летам у дзіцячых аздараўленчых лагерах і цэнтрах


У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце створана 46 студэнцкіх атрадаў, якія аб’ядналі больш за 600 чалавек, расказалі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе ВНУ.


Для студэнцкага педагагічнага атрада «Сузор’е» БДПУ сезон пачнецца ўжо 23 мая. 30 студэнтаў адправяцца на працу ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».

Улетку атрады БДПУ будуць працаваць на базе дзесяці дзіцячых аздараўленчых лагераў, двух спартыўна-аздараўленчых комплексаў, аднаго санаторыя, а таксама ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» Мінскай вобласці і ў Дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Жамчужына» Віцебскай вобласці. 

У мэтах падрыхтоўкі будучых выхавальнікаў і важатых да працы з дзецьмі ў красавіку-маі для іх было арганізавана навучанне ў «Школе важацкага майстэрства». Удзельнікі педатрадаў пазнаёміліся з асаблівасцямі і спецыфікай арганізацыі дзіцячага адпачынку і методыкамі правядзення развіццёвых, творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Заняткі праводзілі для іх кіраўнікі студэнцкіх атрадаў, камандзіры і камісары.

Акрамя педагагічных атрадаў у БДПУ будзе арганізавана работа студэнцкага сэрвіснага атрада «Сэрвіс+». У ліпені студэнты будуць займацца падрыхтоўкай інтэрнатаў да новага навучальнага года і добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

У педуніверсітэце падкрэсліваюць, што праца ў складзе студэнцкіх атрадаў — гэта ўнікальная магчымасць для моладзі правесці лета ярка, набыць новых сяброў і зрабіць першыя крокі ў будучую прафесійную дзейнасць. Па словах начальніка упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДПУ Святланы Маліноўскай, кіраўнікі аздараўленчых лагераў выказваюць жаданне, каб у іх працавалі менавіта студэнты педуніверсітэта, прычым больш старшых курсаў, якія ўжо гатовыя працаваць з дзецьмі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.