Вы тут

Рыжанкоў: мы па заслугах ацэньваем уклад піянерскай арганізацыі ў развіццё дзяржавы


Мы па заслугах ацэньваем уклад маладой, але моцнай піянерскай арганізацыі ў развіццё беларускай дзяржавы. Пра гэта заявіў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства», прысвечаным 100-годдзю піянерскага руху, які праходзіць у НВЦ «Белэкспа» ў Мінску, паведамляе БелТА.


«100 гадоў — такі велізарны ўзрост такой заўсёды па жыцці маладой арганізацыі. За некалькі хвілін адкрыцця ў мяне перад вачыма праляцелі самыя шчаслівыя дзіцячыя гады ў піянерскай арганізацыі. Я ехаў сюды з думкай: а якія ж сёння нашы піянеры, чым адрозніваюцца ад нас, чым займаюцца? Вельмі рады, што нашы хлопцы значна лепш, крэатыўней, цікавей, энергічней, чым мы. У свой час мы таксама рабілі шмат актыўнасцяў, даражылі сваім статусам, апранаючы кожную раніцу нагладжаны гальштук, разам перажывалі за добрыя справы — ад дапамогі ветэранам да рэалізацыі розных мерапрыемстваў», — адзначыў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта падкрэсліў: тое, што перадаюць з пакалення ў пакаленне піянеры, не дарма. «Усё вельмі добра складваецца сёння. Намаганні нас, дарослых, калі трохі аказваем садзейнічанне піянерскай арганізацыі, прыносяць свой плён. Вы самі, хлопцы, самыя вялікія малайцы. Мы па заслугах ацэньваем уклад вашай маладой, але моцнай арганізацыі ў развіццё нашай дзяржавы», — сказаў ён.

Максім Рыжанкоў абвясціў зварот кіраўніка дзяржавы, звярнуўшы ўвагу, што Аляксандр Лукашэнка вельмі любіць беларускую моладзь і даражыць ёю.

Фестываль аб’яднаў пад дэвізам «Будучыня пачынаецца тут» каля 2 тыс. піянераў і акцябрат з усёй краіны. Сярод іх пераможцы інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «піянерскі квіз», фіналісты VII рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года», прызёры фестывалю «агеньчык запрашае сяброў», прадстаўнікі дзіцячых палат, лідары, актывісты руху і проста яркія і крэатыўныя школьнікі.

На фестывальнай сцэне выступаюць хэдлайнеры беларускай эстрады, лепшыя дзіцячыя калектывы, арганізаваны інтэрактыўныя праграмы і ўзнагароджанне лепшых піянераў і важатых краіны. Акрамя таго, адна з галоўных фішак-чэк-ліст «10 рэчаў, якія варта зрабіць на фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства». Для яго праходжання хлопцам трэба наведаць тэматычныя кластары, выканаць заданні і сабраць 10 стыкераў. Запоўнены чэк-ліст прынясе магчымасць стаць уладальнікам святочнага падарунка.

На кластарах удзельнікаў чакаюць віртуальныя фотазоны, майстар-класы ад знакамітых экспертаў, настольныя гульні, авіясімулятары і многае іншае. Яркім завяршэннем фестывалю стане піянерская дыскатэка «Будзь у камандзе» з неонавым шоу, розыгрышамі і сэтамі ад лепшых дыджэяў сталіцы.

19 мая 1922 года рашэннем Усерасійскай канферэнцыі камсамола для арганізацыі дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў была створана піянерская арганізацыя. На сучасным этапе непарушныя традыцыі руху ў нашай краіне працягвае Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, якая з’яўляецца самай масавай дзіцячай арганізацыяй у краіне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» ў 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Як «Звязда» ў 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Таццяна Падаляк на працягу 20-гадовай работы ў «Звяздзе» ажыццявіла нямала патрыятычных праектаў.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.