Вы тут

Рыжанкоў: Мы дапаўняем тэарэтычную падрыхтоўку студэнтаў практыкай


Добрую тэарэтычную падрыхтоўку студэнтаў у Акадэміі кіравання варта дапаўняць практыкай. Аб гэтым журналістам заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў напярэдадні сустрэчы са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.


Тэмай дыялогу студэнтаў і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта сталі выбары дэпутатаў, але ў студэнтаў была магчымасць задаць Максіму Рыжанкову пытанні, якія іх цікавяць па розных тэмах.

«У Акадэміі кіравання добра наладжана праца з тэарэтычнымі падыходамі да навучання нашых студэнтаў асновам дзяржаўнага будаўніцтва, у тым ліку выбарчай кампаніі. Напэўна, мне больш хочацца адкрыць нейкія практычныя грані працы ў гэтым напрамку. Як адбываецца выбарчая кампанія, чаму важныя яе асобныя элементы у арганізацыі, назіранні.Планую надаць вялікую ўвагу ў размове статусу дэпутата, члена Савета Рэспублікі. Для чаго патрэбны гэтыя органы ўлады не ў тэорыі, а на практыцы. Працуючы ў Адміністрацыі Прэзідэнта, я бачу, як развіваюцца нашы рэгіёны, дзе кожны з органаў улады мае сваё месца», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што ён неаднаразова браў удзел у міжнародным назіранні за выбарамі. «Думаю, студэнтам таксама будзе цікава даведацца некаторыя элементы гэтага механізму. Мы шмат у апошні час гаворым пра тое, што ёсць пэўныя арганізацыі заходняга кшталту, якія свядома, у сваіх інтарэсах перакручваюць стаўленне да выбарчых працэсаў у палітычных мэтах. Але ёсць і іншыя арганізацыі , якія сапраўды глядзяць за празрыстасцю выбарчага працэсу, даюць нейкія рэкамендацыі, ацэньваюць гэты працэс аб’ектыўна. Напрыклад, ШАС і СНД, прадстаўнікі якіх прыбылі ў Беларусь для назірання за выбарамі», — адзначыў ён.

Максім Рыжанкоў дадаў, што гатовы падзяліцца са студэнтамі сваім вопытам назірання за выбарамі ў іншых дзяржавах: «Гэта дае магчымасць убачыць, як праходзяць выбары ў заходніх краінах. Не так там усё добра, не такія там празрыстыя выбары і не так там усё дэмакратычна».

На думку першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, менавіта жывая размова дае магчымасць лепш за ўсё растлумачыць тыя ці іншыя моманты. «У свой час мы зрабілі ўхіл менавіта на такія практыка-арыентаваныя сустрэчы з дзеючымі прадстаўнікамі кіраўніцтва краіны, Адміністрацыі Прэзідэнта. І мы стараемся гэту вельмі добрую тэарэтычную падрыхтоўку, якую даюць у Акадэміі кіравання, дапаўняць практычнымі рэчамі», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Адказваючы на пытанне аб з’яўленні вялікай колькасці фэйкаў напярэдадні выбарчай кампаніі, ён нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі закранаў гэту тэму на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі. «Прэзідэнт вельмі даходліва патлумачыў, што ўяўляюць сабой гэтыя фэйкі. Сапраўды, сёння могуць узяць вобраз любога чалавека і адлюстраваць яго зусім інакш. Важныя жывыя сустрэчы з людзьмі, калі чалавека, які выступае, бачаць, разумеюць яго ўнутраную матывацыю. Пасля гэтага ніякім фейкам ужо не павераць. Другі момант, аб якім гаварыў Прэзідэнт, — гэта своечасовае, неадкладнае развянчанне гэтых фэйкаў, каб не ствараць інфармацыйных нагод, якія дазваляюць нашым грамадзянам усумніцца ў правільнасці дзеянняў улады ў тым ці іншым напрамку. — у першую чаргу з-за мяжы», — канстатаваў Максім Рыжанкоў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.