Вы тут

Бензалконію хларыд стаў прычынай смерці мужчыны з Краснапольскага раёна


Бензалконію хларыд стаў прычынай смерці мужчыны з Краснапольскага раёна.


Гэты факт устанавілі судовыя эксперты дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці. 

— Жонка памерлага паведаміла следым, што мужчына дома выпіў невядомую вадкасць, якая захоўвалася ў слоіку з-пад кавы, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз Ірына Рачкоўская. — Пасля гэтага яму стала дрэнна, пагоршылася дыханне, зрабілася млосна. Хуткая дапамога даставіла мужчыну ў бальніцу, але выратаваць яго не атрымалася. На працягу часу пасля ужывання невядомай вадкасці ён памёр.

Судовая медыцынская хімічная экспертыза ўстанавіла ў арганізме мужчыны наяўнасць этылавага спірту і іонаў бензалконію. Гэтыя іоны выяўлены былі і ў вадкасці са слоіку. Па выніках даследавання, менавіта гэта рэчыва стала прычынай смерці. Бензалконію хларыд антысептык для вонкавага прымянення, шырока выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, хімічнай прамысловасці, медыцыне. Пры прыёме ўнутр раствор ў канцэнтрацыі 10 і болей працэнтаў рэчыва вызывае апёк слізістай.

Спецыялісты камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці раяць не захоўваць дэзінфекцыйныя сродкі ў тары з-пад прадуктаў харчавання, не размяшчаць у даступных для дзяцей і асоб з псіхічнымі захворваннямі месцах, не выкарыстоўваць хімічныя сродкі са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.