Вы тут

Самара стане горадам-пабрацімам Брэста


Брэст мае намер падпісаць 28 ліпеня дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх адносін з Самарай, паведаміў сёння журналістам старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, перадае БелТА.


«Ужо практычна прапрацавана пытанне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін з Самарай. Гэта найбуйнейшы фінансавы, эканамічны, прамысловы цэнтр Паволжа. У іх ёсць вялікая цікавасць да нашых прадпрыемстваў. Дагавор плануем падпісаць 28 ліпеня — У Дзень вызвалення Брэста», — сказаў мэр.

Ён звярнуў увагу, што на працягу апошніх месяцаў горад практычна штотыдзень прымае вялізную колькасць дэлегацый, перш за ўсё з Расіі. «Я бачу шчырую зацікаўленасць нашых расійскіх калегаў ва ўстанаўленні сувязяў і прамых кантактаў. Гэта паказаў і Форум рэгіёнаў. Мы мяркуем, што 28 ліпеня, на гадавіну вызвалення Брэста, будзе рэкордная колькасць дэлегацый з расійскіх рэгіёнаў», — адзначыў Аляксандр Рагачук.

Паводле яго слоў, ужо сёння 80% усяго Брэсцкага экспарту накіроўваецца на расійскі рынак. З улікам тэндэнцый, гэты паказчык можа павялічыцца. «Наша задача — перабудавацца, выйсці на міжрэгіянальныя сувязі, адаптаваўшы эканоміку пад новыя выклікі», — рэзюмаваў кіраўнік горада.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.