Вы тут

Мінчанін ад імя дзяўчыны ў сетцы падманваў мужчын, прапаноўваючы інтым-паслугі за грошы


У міліцыю звярнуліся некалькі маладых людзей, якія сталі ахвярамі махлярства ў сеціве. Кожны з заяўнікаў распавёў, што на сайце знаёмстваў звярнуў увагу на анкету дзяўчыны, якая пасля непрацяглых стасункаў прапанавала аказаць інтым-паслугі за грошы. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.


Прыбыўшы да дома, указанага ў перапісцы, малады чалавек атрымліваў фота са сваёй выявай, зробленае з акна кватэры, у якой яго нібыта чакала новая знаёмая. Дзяўчына прасіла пералічыць ёй на банкаўскую карту перадаплату, абяцаючы працягнуць стасункі, аднак пасля атрымання грашовых сродкаў выдаляла перапіску і не выходзіла на сувязь.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС сталіцы па падазрэнні ў ашуканскіх дзеяннях затрымалі 22-гадовага мінчаніна.

Устаноўлена, што затрыманы размясціў у сетцы анкету ад імя дзяўчыны з фатаграфіяй, знойдзенай у інтэрнэце. Падазраваны перапісваўся з зацікаўленымі кліентамі, а каб тыя былі ўпэўненыя ў тым, што маюць стасункі з рэальным чалавекам, прасіў сваю прыяцельку запісаць галасавыя паведамленні. Атрыманыя злачынным шляхам грашовыя сродкі траціў на асабістыя патрэбы.

Цяпер правяраецца датычнасць затрыманага да аналагічных злачынстваў. Распачата крымінальная справа за махлярства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.