Вы тут

Галоўчанка: Плануем стварыць у Баранавічах індустрыяльную зону з усімі камунікацыямі


У Баранавічах плануецца стварыць індустрыяльную зону з усімі неабходнымі камунікацыямі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Учора на пасяджэнні Савета Міністраў пад старшынствам кіраўніка дзяржавы ўзнімалася тэма развіцця вытворчасцей у рэгіёнах. «Мы прааналізавалі, у чым праблемы ў развіцці рэгіёнаў з пункту гледжання прыцягнення інвестыцый у прамысловую вытворчасць. Прадпрымальных людзей шмат, і пытанне аказалася не столькі ў грошах — пад развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва зараз вельмі прывабныя крэдытныя прадукты. Праблема глыбей. Не так шмат месцаў, каб прыйсці, размясціцца і пачаць працаваць. У многіх выпадках прапанаваныя пляцоўкі маюць пэўныя недахопы. Дзесьці недастаткова энергетычных магутнасцяў, і прадпрымальнік не можа сабе дазволіць працаваць на гэтай пляцоўцы, бо яна патрабуе сур’ёзных выдаткаў, якія наўпрост не адносяцца да яго бізнесу», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Ён звярнуў увагу, што дзяржаве таксама невыгодна да аднаго аб’екта цягнуць лінію электраперадачы або будаваць падстанцыю. «Таму вырашылі пайсці іншым шляхам. Дзяржава ўкладзецца ў стварэнне спецыяльнай пляцоўкі з усімі неабходнымі камунікацыямі: вада, электраэнергія, газ, ачышчальныя збудаванні. Фактычна гэта будзе чыстая пляцоўка, куды чалавек зможа прыйсці са сваім абсталяваннем і пачаць адразу працаваць. Гэта важна, бо нават узгадненне праектнай дакументацыі на падвод займае дастаткова шмат часу. І гэтую пляцоўку зробім прывабнай за кошт стварэння там асаблівага рэжыму. Гэта будзе нейкі аналаг Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку „Вялікі камень“, толькі для беларускіх прадпрымальнікаў. Словам, невялікая індустрыяльная зона», — расказаў прэм’ер-міністр.

Такі праект плануецца рэалізаваць у Баранавічах. «Мы зараз актыўна вывучаем вопыт суседніх краін. Магчыма, усё гэта будзе рабіць нават не дзяржава. Нямала прыкладаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, калі камунікацыямі займаецца інвестар, які потым здае абсталяваныя месцы ў арэнду прадпрымальнікам», — дадаў кіраўнік урада.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.