Вы тут

Замежныя інвестары ў I паўгоддзі ўклалі ў эканоміку Беларусі $4,3 млрд


Замежныя інвестары ў I паўгоддзі 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $4,3 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Паводле звестак Белстата, асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб’екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (45,3% ад усіх інвестыцый), Кіпра (20%), Нідэрландаў (6,4%) і Украіны (5,2%). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $3,8 млрд, або 88,1% ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі Беларусі за студзень — чэрвень накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $2,7 млрд. Значныя аб’ёмы інвестыцый арганізацыямі накіраваны суб’ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (85,2 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (3,3 працэнта) і Літвы (2,3 %). На долю прамых інвестыцый прыпадала 94,7 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.