Вы тут

Акцыя «Пешаход» стартуе на Міншчыне з 12 жніўня


Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з’яўляецца невыкананне ПДР: знаходжанне ў нецвярозым выглядзе на вулічна-дарожнай сетцы, адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў і непрадастаўленне кіроўцамі перавагі пешаходам на пешаходных пераходах, паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.


За 7 месяцаў на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 84 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 24 чалавекі загінулі і 60 пешаходаў атрымалі траўмы, 13 з якіх непаўналетнія. Па віне саміх жа пешаходаў адбылося 39 ДТЗ, дзе 16 чалавек загінулі, 23 — траўміраваны.

З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў з 12 па 14 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход». Падчас штодзённых рэйдаў ДАІ адпрацуе месцы канцэнтрацыі ДТЗ, а таксама аварыйна-небяспечныя ўчасткі аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, якія найбольш рызыкуюць учыненнем наездаў на пешаходаў. Вартавыя дарог звернуць увагу на выяўленне парушэнняў з боку пешаходаў, якія ігнаруюць ПДР, а таксама пракантралююць за выкананнем кіроўцамі транспартных сродкаў правілаў праезду пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца. Дарэчы, на пешаходных пераходах за названы перыяд адбылося 28 ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінулі, 25 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

«Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода (веласіпедыста), які знаходзіцца з характэрнымі прыкметамі ап’янення, якое відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведамляць у дзяжурную часць ДАІ Мінскай вобласці па тэлефоне 249-04-44 ці на тэлефонную лінію 102».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.