Вы тут

У Беларусі запусцілі дадатак бескантактавай аплаты БЕЛКАРТ PAY


Банкаўскі працэсінгавы цэнтр і плацежная сістэма БЕЛКАРТ запусцілі дадатак для бескантактавай аплаты БЕЛКАРТ PAY, паведамляе БелТА 


Дадатак прызначаны для аплаты па адпаведных картках з дапамогай смартфона. Рэквізіты карткі ў тэлефоне не захоўваюцца і не раскрываюцца пры ажыццяўленні плацяжоў. Для гэтага выкарыстоўваецца лічбавы код-токен.

На сёння сэрвіс прадастаўляецца трымальнікам картак наступных банкаў: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк, Банк «Рашэнне», Цэптэр Банк і БТА Банк. Як адзначылі ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры, гэты спіс будзе пашырацца.

Дадатак даступны ўладальнікам устройстваў на базе АС Android (ад версіі 6.0 і вышэй) і падтрымліваюць тэхналогію NFC. Для рэгістрацыі карткі ў дадатку патрэбна падключэнне да інтэрнэту.

У цэнтры таксама звярнулі ўвагу на тое, што на першапачатковым этапе ў рабоце праграмы могуць быць невялікія перабоі, аднак іх абяцаюць наладзіць у самыя кароткія тэрміны.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.