Вы тут

Лукашэнка распарадзіўся заахвоціць беларускіх паралімпійцаў за медалі ўсерасійскіх зімовых гульняў


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якое прадугледжвае матэрыяльнае заахвочванне беларускіх спартсменаў, якія дабіліся высокіх вынікаў на адкрытых усерасійскіх спартыўных спаборніцтвах «Зімовыя гульні паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» ў 2022 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Пераможцам і прызёрам дадзеных спаборніцтваў будзе выплачана Br64 тыс. за золата, Br 38,4 тыс. за срэбра і Br25, 6 тыс. за бронзу.

Разам з гэтым прадугледжана ўзнагароджанне асабістых трэнераў, трэнераў, якія забяспечвалі спартыўную падрыхтоўку медалістаў на ранніх этапах, а таксама трэнераў і спецыялістаў нацыянальнай каманды.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.