Вы тут

Галоўнае — зрабіць наступны крок


Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў на сустрэчы ў Бішкеку перад самітам СНД абмеркавалі далейшую работу па развіцці двухбаковых адносін. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў спыніліся на асноўных і найбольш важных пытаннях беларуска-ўзбекскіх адносін.


Фота: БелТА

Было адзначана, што тавараабарот мае пазітыўную дынаміку, але патэнцыял яго росту значна большы. У гэтым плане галоўнае на сённяшні момант — зрабіць наступны крок. Гэта задача ўрадаў. У эканоміцы важна развіваць паглыбленую кааперацыю. Беларускія тэхналогіі цікавыя для Узбекістана ў розных галінах, перш за ўсё прамысловасці.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў намецілі план работы і абмеркавалі падрыхтоўку да візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан.

У канцы лістапада — пачатку снежня дамовіліся правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі. Там мяркуецца дэталёва структураваць задачы і вызначыць дадатковыя пункты росту двухбаковых адносін.

Найважнейшы аспект — супрацоўніцтва рэгіёнаў. Шаўкат Мірзіёеў прапанаваў скласці графік рэгіянальнага парадку дня на 2024 год.

Прэзідэнты на сустрэчы таксама закранулі пытанні маладзёжнай палітыкі, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Грунтоўна Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмеркавалі і глабальны парадак дня — сітуацыю ў свеце, гарачых кропках, рэгіянальны зрэз.

Цяперашняя сустрэча, адзначылі лідары дзвюх краін, — гэта зачын на будучыню.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.