Вы тут

Свой пошукавы атрад створаць у Полацкім кадэцкім вучылішчы


Кадэты і школьнікі Полацка праз год змогуць стаць сябрамі новага пошукавага атрада, паведамляе БелТА.


Кіраўнікі кадэцкага вучылішча і сярэдняй школы № 1 Полацка цяпер вядуць падрыхтоўку для стварэння сумеснага пошукавага атрада. За яго рэгістрацыяй у гэтым навучальным годзе яны звернуцца ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Беларусі і 52-ы асобны спецыялізаваны пошукавы батальён.

Як чакаецца, афіцыйна атрад пачне працаваць у 2023-м. Ініцыятыву ўжо падтрымала кіраўніцтва раёна.

Атрад будзе складацца з кадэт і школьнікаў — па 15 чалавек ад кожнай навучальнай установы. Іх працу будуць курыраваць выкладчыкі.

«Удзел у пошукавых работах, падрыхтоўчым этапе стане важным элементам патрыятычнага выхавання падлеткаў. Мы плануем займацца і раскопкамі, і аналітычнай працай. Бо раскопкі — гэта ўсяго толькі частка пошукавай працы. Каб іх пачаць, спачатку трэба вывучыць шмат дакументаў, знайсці месца. Спачатку ідзе папярэдняя праца, вывучаюцца архіўныя дадзеныя, аэрафотаздымкі, карты — гэта цэлы пласт працы. Мы абавязкова будзем супрацоўнічаць і з расійскімі пошукавікамі, і, зразумела, з беларускімі. Гэты рух цяпер разглядаецца ў цэлым у кадэцкіх вучылішчах Рэспублікі Беларусь», — распавёў дырэктар Полацкага кадэцкага вучылішча Станіслаў Красоўскі.

Па яго словах, полацкія кадэты ў гэтым годзе атрымалі неабходны вопыт пошукавых работ падчас двух экспедыцый. Увесну яны вялі іх сумесна з кадэтамі маскоўскай школы № 760 імя А. П. Марэсьева і дасведчанымі пошукавікамі на плацдарме Новікі ў Віцебскім раёне. У пачатку жніўня хлопцы ўдзельнічалі ў міжнароднай вахце памяці ў Заронаўскім сельсавеце.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.