Вы тут

У Слоніме мужчына скраў пярсцёнак з пальца памерлага


41-гадовы жыхар Слоніма вёз цела памерлага ў морг. На пальцы ў грамадзяніна ён заўважыў залаты пярсцёнак. Мужчына вырашыў, што памёрламу яно ўжо не спатрэбіцца, таму пакінуў ювелірнае ўпрыгожванне сабе.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, на пахаванні сваякі памерлага заўважылі адсутнасць пярсцёнка і паведамілі пра гэта ў Слонімскі РАУС.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі ўстанавілі асобу мужчыны, які мае дачыненне да крадзяжу. У дачыненні да яго Слонімскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж». Выкрадзенае маёмасць канфіскавана.

Раней падазраваны праблем з законам не меў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.