Вы тут

У Кітаі выпрабавалі буйнагабарытны беспілотнік для блізкага космасу


Самастойна распрацаваны Кітаем буйнагабарытны беспілотны лятальны апарат (БПЛА) для блізкага космасу QMX50, які працуе на сонечнай энергіі, паспяхова здзейсніў свой першы палёт напярэдадні ў горадзе Юйлінь (правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай). Аб гэтым паведаміла Кітайская карпарацыя авіяцыйнай прамысловасці (AVIC), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных карпарацыі, якая з’яўляецца вядучым вытворцам авіятэхнікі ў краіне, QMX50 паспяхова прызямліўся пасля 26-хвіліннага палёту. Апарат распрацаваны першым авіяцыйным інстытутам AVIC. Па завяршэнні палёту ўсе кампаненты сістэмы знаходзіліся ў належным стане, удакладнілі ў карпарацыі.

QMX50 — гэта першы распрацаваны AVIC вышынны нізкахуткасны беспілотнік са звышвялікім адносным падаўжэннем крыла, першая буйнагабарытная мадэль з двухфюзеляжнай канфігурацыяй, а таксама першая цалкам электрычная беспілотная платформа, якая працуе выключна на сонечнай энергіі.

Буйнагабарытны БПЛА QMX50 можа здзяйсняць вышынныя і працяглыя палёты, выкарыстоўваючы эфектыўную і экалагічна чыстую сонечную энергію. Ён можа выконваць розныя паветраныя задачы, уключаючы вышынную разведку, маніторынг лясных пажараў, маніторынг атмасфернага асяроддзя, геаграфічнае картаграфаванне, рэтрансляцыю сувязі.

У AVIC адзначылі, што паспяховы першы палёт QMX50 заклаў трывалую аснову для далейшай распрацоўкі буйнагабарытных беспілотнікаў на сонечнай энергіі, што дапаможа Кітаю ў развіцці ключавых тэхналогій у сферах альтэрнатыўнай энергетыкі, кампазітных матэрыялаў і кіравання палётамі, а таксама пашырыць магчымасці краіны па выкананні касмічных місій.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.