Вы тут

У інтарэсах Беларусі ўзаемадзеянне ў ШАС


Больш за 60 працэнтаў галіновых экспертаў лічаць, што інтарэсам Беларусі адпавядае ўзаемадзеянне ў ШАС. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела шматбаковага супрацоўніцтва і глабальных выклікаў БІСД Юрый Ярмалінскі, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

БІСД правёў у чэрвені-ліпені экспертнае анлайн-апытанне на тэму «Паварот у Азію». Сёння адбылася прэзентацыя яго вынікаў.

«Упершыню мы паспрабавалі ацаніць дарожную абстаноўку перад паваротам у Азію. Якія адчуванні, перш за ўсё ў прафесійных супольнасцях, якія з’яўляюцца драйверамі гэтага руху ў бок Азіі. Калі гаварыць у цэлым, то вынікі даволі аптымістычныя. Нашы галіновыя эксперты пазітыўна настроены адносна як мінулых, так цяперашніх і будучых узаемаадносін з нашымі азіяцкімі партнёрамі. Напрыклад, больш за 60 працэнтаў лічаць, што ў інтарэсах Беларусі ўзаемадзеянне з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Практычна 70 працэнтаў лічаць, што Беларусі неабходна асобная азіяцкая стратэгія, — расказаў Юрый Ярмалінскі. — 80-90 працэнтаў лічаць, што асноўны напрамак нашага ўзаемадзеяння з Азіяй — гэта эканоміка, тэхналогіі і фінансы».

Усяго было ахоплена больш за 400 галіновых спецыялістаў. «Рассылка была ў 28 міністэрстваў, ведамстваў, галіновых асацыяцый. Мы выявілі праблемы і паспрабавалі вызначыць нейкую дарожную карту», — адзначыў начальнік аддзела.

Мерапрыемства праводзіцца напярэдадні пачатку Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, дзе будзе запушчана афіцыйная працэдура прыёму Беларусі ў члены арганізацыі. Сёння ў БІСД да ўдзелу ў прэзентацыі запрошаны прадстаўнікі МЗС, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, «Белмытнясэрвісу», Беларускай універсальнай таварнай біржы і іншых арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.