Вы тут

СК пракаментаваў прычыны здарэння ў «Дана-Мол»


Следчыя ўстанаўліваюць акалічнасці здарэння ў гандлёвым цэнтры «Дана-Мол» у Мінску. Аб гэтым паведамілі ў Следчым камітэце.


Сёння днём у гандлёвым цэнтры «Дана-Мол» на першым паверсе праходзіла мерапрыемства з удзелам расійскага блогера. Як паведамляецца, там прысутнічала некалькі тысяч чалавек, пераважна непаўналетнія.

У 14.18 выратавальнікам паступіла паведамленне аб людзях, якія захраслі ў кабіне ліфта. «Устаноўлена, што пры выкарыстанні ліфта паміж першым і цокальным паверхам адбыўся экстраны прыпынак кабіны з-за перагрузкі, дзе пачалася цісканіна. Там знаходзіліся больш за 15 чалавек пры дапушчальнай норме не больш за 13 чалавек. Супрацоўнікамі МНС аказана неабходная дапамога. Міліцыяй забяспечаныя ахова грамадскага парадку і бяспечныя маршруты выхаду з будынка», — удакладнілі ў СК.

За медыцынскай дапамогай звярнуліся пяцёра малалетніх дзяцей. Сур’ёзных траўмаў у выніку цісканіны атрымана не было. Жыццю і здароўю дзяцей нічога не пагражае.

Следчыя працуюць на месцы здарэння, фіксуецца следавая карціна. У рамках праверкі будуць даследаваны абставіны траўміравання дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.