Вы тут

Правілы бяспекі, расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў з навучэнцамі зацверджаны ў Беларусі


У Беларусі зацвердзілі правілы бяспекі, правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з навучэнцамі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі № 227 ад 3 жніўня 2022 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Правілы бяспекі датычацца арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай, навукова-арыентаванай, дадатковай адукацыі дарослых, дадатковай адукацыя дзяцей і моладзі і інш.

Разам з тым пастанова не распаўсюджваецца на тых, хто атрымлівае адукацыю па спецыяльнасцях для Узброеных Сіл Беларусі, транспартных войскаў, унутраных войскаў МУС, органаў дзяржбяспекі, пагранслужбы, Службы бяспекі прэзідэнта, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце, органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржкамітэта судэкспертыз, органаў фінансавых расследаванняў КДК, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Таксама гэта не тычыцца навучэнцаў, якіх прыцягваюць да работ у арганізацыях у перыяд праходжання практыкі, вытворчага навучання і стажыроўкі, а таксама пры правядзенні заняткаў па фізічнай культуры і здароўю, заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту», факультатыўных заняткаў спартыўнай накіраванасці, у аб’яднаннях па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага профілю, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў і іншых заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Адзначаецца, што патрабаванні да бяспекі заняткаў фізічнай культурай і спортам вызначаны адпаведнымі Правіламі, зацверджанымі пастановай Міністэрства спорту і турызму № 60 ад 31 жніўня 2018 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.