Вы тут

У Мінску на ЦЭЦ прайшлі вучэнні ратавальнікаў


Работнікі МНС правялі вучэнні на мінскай ЦЭЦ-3. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.


Паводле легенды вучэнняў у выніку ўдару маланкі адбылося загаранне мазуту ў наземным цыліндрычным сталёвым рэзервуары, запоўненым на 80% мазутам. Ад выбуху газа-паветранай сумесі дах разбурыўся. Стварылася пагроза закіпання нафтапрадукта і выбуху суседняга рэзервуара.

Трэніроўка праводзілася для адпрацоўкі ўзаемадзеяння работнікаў МНС з дзяжурным персаналам аб’екта, удасканалення прыёмаў і метадаў вядзення аварыйна-выратавальных работ і навыкаў кіруючага складу па кіраванні баявымі дзеяннямі, а таксама адпрацоўкі паслядоўнасці выканання баявых дзеянняў на пажары (ацэнка становішча, правядзенне разведкі, вызначэнне вырашальнага кірунку і неабходнай колькасці сіл і сродкаў, арганізацыя сувязі, арганізацыя ратавання людзей і г.д.).

У вучэннях было задзейнічана 28 адзінак тэхнікі і больш за 100 чалавек асабовага складу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.