Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка


Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя работнікі сферы адукацыі!


Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём настаўніка.

На працягу шматвяковай гісторыі беларускага народа настаўніцтва з'яўляецца адной з самых высакародных і стваральных прафесій падобна падзвіжніцтву. Духоўны пачатак, асвета, шанаванне вучоных людзей былі пакладзены нашымі продкамі ў аснову айчыннай адукацыі і выхавання, сталі сапраўдным здабыткам краіны.

Захоўваючы пераемнасць і адданасць сваёй справе, любоў да дзяцей і вернасць роднай зямлі, вы ствараеце будучыню Беларусі, якая складаецца з дасягненняў вашых выхаванцаў.

Перакананы, што разам з вамі мы прымножым усё найлепшае ў нацыянальнай сістэме адукацыі, а гордае званне настаўнік, падмацаванае вашымі талентамі, педагагічнай мудрасцю і прафесійным вопытам, будзе заўсёды карыстацца найвышэйшым аўтарытэтам, глыбокай павагай і вялікай любоўю мільёнаў беларускіх дзяцей і іх бацькоў.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.