Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лістапада


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 кастрычніка 2022 года нумар 60 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года, паведамляе БелТА.


БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br339,83 (з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2022 года — Br328,5).

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва — Br375,26 (раней — Br366,23); пенсіянеры — Br255,28 (раней — Br247,21); дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br215,93 (раней — Br204,8); дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br298,21 (раней — Br284,60); дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br363,28 (раней — Br350,06).

Пры гэтым прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; павышэнняў да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў; даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамог па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; сацыяльных пенсій.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.