Вы тут

Чэнь Дун устанавіў касмічны рэкорд


Як паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая, Чэнь Дун, які цяпер знаходзіцца на борце кітайскай касмічнай станцыі «Цяньгун» («Нябесны палац»), стаў першым кітайцам, які прабыў на арбіце звыш 200 дзён, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Разам з двума іншымі касманаўтамі, Лю Ян і Цай Сюйчжэ, Чэнь Дун 5 чэрвеня адправіўся ў шасцімесячную экспедыцыю на борце касмічнага карабля «Шэньчжоў-14». Экіпаж правёў на арбіце больш чым 170 дзён. Для Чэнь Дуна гэты палёт у космас стаў другім па ліку. Да гэтага ў 2016-м разам з Цзін Хайпэнам ён падчас місіі «Шэньчжоў-11» правёў у касмічнай лабараторыі «Цяньгун-2» (папярэдніцы касмічнай станцыі «Цяньгун») 33 дні.

Пасля свайго першага палёту ў космас Чэнь Дун быў узнагароджаны медалём за заслугі ў касмічнай галіне трэцяй ступені, яму таксама было прысвоена ганаровае званне «Герой-касманаўт». Чэнь Дун нарадзіўся ў 1978 годзе ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), у шэрагі кітайскіх касманаўтаў ён трапіў у маі 2010-га.

Будучы камандзірам місіі «Шэньчжоў-14», Чэнь Дун апошнія пяць месяцаў кіраваў экіпажам падчас выканання мноства задач, уключаючы тры выхады ў адкрыты космас, серыю навуковых эксперыментаў, навукова-папулярную лекцыю ў прамым эфіры ў рамках «Класа Цяньгун» і некалькі арбітальных заданняў па збліжэнні, стыкоўцы і транспартыроўцы. Кітайскія карыстальнікі інтэрнета празвалі гэты экіпаж «самым занятым».

У час знаходжання на арбіце касмічныя падарожнікі сталі сведкамі прыбыцця двух лабараторных модуляў станцыі — «Вэньцянь» і «Мэнцянь», а таксама сустрэлі грузавы карабель «Цяньчжоў-5» і праводзілі «Цяньчжоў-4». На іх вачах таксама адбудзецца гістарычны момант, калі кітайская касмічная станцыя «Цяньгун» будзе поўнасцю пабудавана да канца гэтага года.

«Будаўніцтва кітайскай касмічнай станцыі — мара ўсяго кітайскага народа. Нам вельмі прыемна бачыць, як будаўніцтва кітайскага касмічнага дома завершыцца нашымі рукамі, — заявіў Чэнь Дун падчас прэс-канферэнцыі перад палётам. — Мы будзем эфектыўна выкарыстоўваць гэтую платформу для правядзення больш складаных навукова-тэхнічных эксперыментаў, каб генерыраваць больш дасягненняў, служыць міру і прыносіць карысць усяму чалавецтву», — дадаў ён.

Чэнь Дун з калегамі перадасць эстафету экіпажу «Шэньчжоў-15», калі яны прыбудуць на арбіту. Колькасць жыхароў «Цяньгуна» на некаторы час павялічыцца да шасці чалавек, перш чым экіпаж «Шэньчжоў-14» адправіцца дадому на Зямлю. Чакаецца, што Чэнь Дун з калегамі прызямліцца на пасадачную пляцоўку «Дунфэн» у аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая ў снежні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.

Здароўе

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.

Спорт

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​