Вы тут

Качанава: У Беларусі і Кубы ёсць усе перадумовы для супрацоўніцтва


У Беларусі і Кубы ёсць усе перадумовы для плённага супрацоўніцтва, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы Хуанам Эстэбанам Ласо Эрнандэсам, перадае БелТА.


«Каб сёння плённа супрацоўнічаць, у нас ёсць усе перадумовы. Гэта сяброўскія і добрыя адносіны, якія склаліся гістарычна, развіваюцца паміж нашымі краінамі абсалютна па ўсіх напрамках, — сказала Наталля Качанава. — Вядома, вельмі важныя гандлёва-эканамічныя, палітычныя ўзаемаадносіны, добрыя адносіны паміж прэзідэнтамі нашых краін. Гэта вельмі важна, і гэта надае танальнасць адносінам паміж парламентарыямі нашых краін. Але не менш важна супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, тое, да чаго мы падышлі ў нашых адносінах. Для нас вельмі важна супрацоўніцтва ў сферы навукі, адукацыі, медыцыны, культуры. Гэта тое, што з’яўляецца будучым падмуркам для пакаленняў, якія ідуць за намі», — сказала Наталля Качанава.

Па яе словах, нас звязвае цеснае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы. «З 2016 года працуе сумесная камісія ў сферы навукі і тэхналогій. Нам неабходна правесці ў бліжэйшы час пасяджэнне гэтай камісіі, каб распрацаваць праект праграмы навукова-тэхнічнага, інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама, магчыма, правесці конкурс навукова-тэхнічных работ, — адзначыла спікер. — Зусім нядаўна дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падпісала каля 30 двухбаковых дакументаў, якія неабходна канкрэтна прапрацоўваць для эфектыўнай рэалізацыі дамоўленасцяў, падпісаных падчас візіту».

Афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Куба на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі народнай улады Хуанам Эстэбанам Ласо Эрнандэсам праходзіць па 4 снежня.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.