Вы тут

У Мазыры дзяўчына вырашыла зрэзаць шлях па возеры і правалілася пад лёд


У Мазыры дзяўчына вырашыла зрэзаць шлях па возеры і правалілася пад лёд, на дапамогу прыйшоў прахожы, паведамляе БелТА.


Інцыдэнт здарыўся ўвечары 4 снежня. 19-гадовая навучэнка мясцовага каледжа вярталася ў інтэрнат. Шлях вырашыла зрэзаць па лёдзе — праз возера Баброўскае. У нейкі момант лёд трэснуў, і дзяўчына правалілася.

Яе крыкі аб дапамозе пачуў 50-гадовы мужчына, які прахадзіў міма. Ён дапамог дзяўчыне выбрацца з вады, аказаў першую дапамогу і выклікаў хуткую.

Хуткая дапамога забрала пацярпелую з дыягназам «пераахаладжэнне».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.