Вы тут

У Бешанковіцкім раёне ў ДТЗ пацярпелі кіроўца і пасажыр легкавіка


У Бешанковіцкім раёне ў ДТЗ пацярпелі кіроўца і пасажыр легкавога аўтамабіля, паведамілі ў УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.


«Аварыя адбылася днём 6 снежня на 220-м км аўтадарогі Мінск-Віцебск. 61-гадовы віцяблянін, кіроўца аўтамабіля Skoda, пры выездзе з другараднай дарогі не саступіў шлях аўтамабілю ГАЗ. Кіроўца і 24 — гадовы пасажыр легкавушкі атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя», — распавялі ў ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што на скрыжаванні нераўназначных дарог кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца па другараднай дарозе, павінен саступіць дарогу аўто, якія набліжаюцца да яго па галоўнай дарозе, незалежна ад кірунку іх далейшага руху.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.