Вы тут

Беларускія спартсмены заваявалі чатыры залатыя ўзнагароды на турніры па канькабежным спорце ў Іркуцку


У Іркуцку завяршыўся чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце ў класічным і спрынтарскім мнагабор’ях, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.


Фота арганізатараў чэмпіянату

Удзел у чэмпіянаце ў якасці спецыяльных гасцей прынялі мацнейшыя канькабежцы Беларусі, якія выступілі на спаборніцтвах у рамках турніру Irkutsk Open. Усяго прадстаўнікі нашай каманды паднімаліся на п’едэстал восем разоў. Перамогу на дыстанцыі 1000 м у мужчын атрымаў Ігнат Галавацюк, які адначасова ўстанавіў рэкорд катка. У гэтым жа відзе праграмы ў жанчын першынствавала наша Кацярына Слоева, другой стала Ганна Дамарацкая, яна таксама была лепшай у забегу на 500 м. Акрамя таго, на дыстанцыі 3000 м другі вынік паказала наша Марына Зуева, а Ігнат Галавацюк стаў трэцім на «пяцісотцы».

У заключны дзень турніру Ганна Дамарацкая перамагла ў спрынтарскім мнагабор’і, а Кацярына Слоева заняла ў агульным заліку трэцяе месца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.