Вы тут

«Юнацтва» і «Металург» атрымалі перамогі ў матчах беларускай хакейнай экстралігі


У аўторак трыма матчамі ў Мінску, Салігорску і Маладзечне прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе БелТА.


Экс-лідар турнірнай табліцы «Шахцёр» пацярпеў чарговае паражэнне, на гэты раз ад жлобінскага «Металурга». Дзеючыя чэмпіёны краіны двойчы выходзілі ў матчы наперад, але абодва разы «гарнякі» выраўноўвалі лічбы. Аднак, калі «стальныя ваўкі» павялі трэці раз, адказу ў салігорцаў не знайшлося. У выніку 3:2, пераможную шайбу за «Металург» закінуў форвард Яраслаў Сергіеўскі, які паўдзельнічаў ва ўсіх галявых атаках сваёй каманды.

У яшчэ адным процістаянні клубаў з верхняй шасцёркі экстралігі сышліся «Юнацтва» і «Гомель». Зыход матчу вырашыла адзіная шайба, якую ў канцы другога перыяду правёў форвард мінчан Сяргей Дрозд. Дзякуючы гэтаму поспеху «Юнацтва» адарвалося ад «рысяў» на тры ачкі і блізка наблізілася да тройкі лепшых. Таксама ў аўторак «Дынама-Маладзечна» дома атрымала перамогу над аўтсайдарам лігі «Магілёвам» — 6:2.

1 лютага ў беларускай экстралізе таксама адбудуцца тры сустрэчы. Цэнтральны паядынак вечара будзе згуляны ў Гродне, дзе «Нёман», які ўзначальвае табліцу, прыме трэцюю каманду чэмпіянату «Віцебск». Гэты паядынак пачнецца ў 20.00, гадзінай раней стартуюць матчы «Брэст» — «Лакаматыў» і «Ліда» — «Хімік».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.