Буйны крадзеж на сельгаспрадпрыемстве ў Ляхавіцкім раёне выявілі аператыўнікі БЭЗ УУС Брэстчыны разам з калегамі з мясцовага РАУС.
Устаноўлена, што ў студзені гаспадарка закупіла для маючай адбыцца пасяўной кампаніі мінеральныя ўгнаенні. Аднак тавар не даехаў ад прадаўца ў Баранавічах да склада прадпрыемства. Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, больш за 20 тон карбаміду на суму больш за 23 тысячы рублёў прысвоілі 36-гадовы галоўны аграном і 45-гадовы аграном сельгасарганізацыі. Выкрадзенае знойдзена на тэрыторыі адной з фермерскіх гаспадарак.
Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры. Фігурантам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.