Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год. Адпаведны ўказ № 26 падпісаў 7 лютага, паведамляе БелТА.
У рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў бягучым годзе прадугледжваюцца праектаванне і будаўніцтва 136 аб’ектаў, з якіх 53 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.
На фінансаванне ўключаных у праграму аб’ектаў прадугледжана амаль Br1,15 млрд, з іх Br891 млн (78%) — на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Забеспячэнне правапарадку», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля» і іншых.
У адпаведнасці з праграмай у 2023 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 23 аб’ектаў, у тым ліку трох пуцеправодаў у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, трох дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Полацку, Бабруйску і Бешанковічах, двух бальніц у Брэсце і Пінску.
Прэв’ю: БелТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.