Неабходна максімальна далучаць грамадзян у працэс прыняцця дзяржаўных рашэнняў, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.
«Сёння мы закладваем новую парламенцкую традыцыю. У адпаведнасці з абноўленым Асноўным Законам краіны на палаты Нацыянальнага сходу ўскладзена канстытуцыйная функцыя штогод заслухоўваць інфармацыю генеральнага пракурора, старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і старшыні праўлення Нацыянальнага банка аб выніках іх дзейнасці. Гэтую кампетэнцыю варта разглядаць як важны элемент палітычнай рэформы, якая праходзіць у краіне, мэта якой — максімальна ўцягнуць грамадзян у працэс прыняцця дзяржаўных рашэнняў, у тым ліку праз мясцовыя саветы дэпутатаў, Усебеларускі народны сход і, вядома, парламент», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.
Парламентарыі разлічваюць, што падобныя сустрэчы з кіраўнікамі ключавых дзяржаўных ведамстваў дазволяць павысіць ступень інфармаванасці грамадскасці аб становішчы спраў у краіне, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і ўзмацніць зваротную сувязь з выбаршчыкамі. «У першым такім сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі прымае ўдзел генеральны пракурор Андрэй Швед», — падкрэсліў спікер.
Прэв’ю: БелТА
Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.
«У школе можна цалкам рэалізаваць сябе».
Яна ўмее разглядзець у лініі ракі вечнасць – вобраз з яе верша.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.