Вы тут

Сі Цзіньпін: Мы будзем заўсёды стаяць на правільным баку гісторыі


Кітай будзе мэтанакіравана прасоўваць стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Аб гэтым сёння заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас закрыцця першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў чатырнаццатага склікання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Развіццё Кітая прыносіць карысць усяму свету, тым часам краіна не можа развівацца ў ізаляцыі ад астатняга свету, падкрэсліў старшыня КНР. Адзначыўшы, што Кітай будзе грунтоўна прасоўваць адкрытасць знешняму свету на высокім узроўні, Сі Цзіньпін дадаў, што краіна будзе не толькі выкарыстоўваць глабальныя рынкі і рэсурсы для ўласнага развіцця, але і папулярызаваць сумеснае развіццё ўсяго свету.

«Мы будзем высока несці сцяг міру, развіцця, супрацоўніцтва і агульнага выйгрышу, заўсёды стаяць на правільным баку гісторыі, практыкаваць сапраўдны мультылатэралізм і адстойваць агульныя каштоўнасці чалавецтва», — адзначыў Сі Цзіньпін.

Кітай будзе адыгрываць актыўную ролю ў рэфармаванні і развіцці сістэмы глабальнага кіравання, прасоўваць будаўніцтва адкрытай сусветнай эканомікі, садзейнічаць рэалізацыі ініцыятыў у галіне глабальнага развіцця і глабальнай бяспекі, прыўносіць больш стабільнасці і пазітыўнай энергіі ў мірнае развіццё свету і ствараць спрыяльнае міжнароднае асяроддзе для развіцця Кітая, рэзюмаваў старшыня КНР.

Кітайскі лідар таксама заявіў, што Кітай будзе надаваць увагу мадэрнізацыі сваіх Узброеных сіл. Сі Цзіньпін запатрабаваў прыкласці ўсе намаганні для таго, каб ператварыць народную армію ў «стальную Вялікую сцяну», здольную эфектыўна абараняць дзяржаўны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця Кітая.

Сі Цзіньпін у сваёй прамове закрануў тэму Тайваня. Ён адзначыў, што Пекін мае намер цвёрда прытрымлівацца палітыкі «аднаго Кітая» і процідзейнічаць умяшанню знешніх сіл у тайваньскае пытанне.

Старшыня КНР заявіў, што давер народа з’яўляецца для яго самай вялікай рухаючай сілай для руху наперад, а таксама вялікай адказнасцю, якую ён нясе на сваіх плячах.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.