Савет Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае прыняцце Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі «Далейшыя рэпрэсіі супраць народа Беларусі, у прыватнасці справы А. Пачобута і А. Бяляцкага».
Нягледзячы на ўласныя сістэмныя праблемы, Еўрапейскі парламент працягвае тыражаваць рэзалюцыі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, якія скажаюць факты і змяшчаюць шаблонныя і галаслоўныя абвінавачанні, накіраваныя на дыскрэдытацыю міжнароднага іміджу нашай краіны.
Лічым абсалютна непрымальным атаясамленне Еўрапарламентам усяго народа Беларусі з асобнымі грамадзянамі, якія ўчынілі канкрэтныя злачынствы і асуджанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пераважная большасць беларусаў падтрымліваюць дзейную ўладу і праводзімую ёю палітыку, заснаваную на інтарэсах грамадзян і накіраваную на забеспячэнне стабільнасці, бяспекі і павышэнне дабрабыту грамадства.
Беларускія парламентарыі разглядаюць прынятую рэзалюцыю як недапушчальнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай і незалежнай дзяржавы. У гэтым жа кантэксце лічым непрымальнымі заклікі да падтрымкі дэструктыўных сіл у Беларусі і за мяжой, дзейнасць якіх накіравана на звяржэнне законнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Палажэнні прынятай рэзалюцыі дэманструюць варожую сутнасць палітыкі калектыўнага Захаду. Пры гэтым свае агрэсіўныя намеры ён традыцыйна прыкрывае лозунгамі аб прасоўванні дэмакратыі і абароне правоў чалавека.
Прынятая Еўрапарламентам рэзалюцыя ў чарговы раз дэманструе непрыкрытую крывадушнасць і падвойныя стандарты, асабліва на фоне жорсткасці, якая праяўляецца сілавымі структурамі асобных краін — членаў ЕС у адносінах да ўласных грамадзян у ходзе акцый пратэсту, што адбыліся нядаўна і працягваюцца, выкліканых імклівым пагаршэннем сацыяльна-эканамічнай сітуацыі з-за негатыўнага ўплыву санкцый. Факты жорсткага падаўлення пратэстаў застаюцца без увагі еўрапарламентарыяў, галоўнай задачай якіх і з’яўляюцца прадстаўленне і абарона інтарэсаў грамадзян сваіх краін.
Мы патрабуем ад Еўрапейскага парламента спыніць заклікі да працягу ціску і санкцый, якія супярэчаць нормам міжнароднага права і інтарэсам простых грамадзян.
Мы таксама выступаем катэгарычна супраць заклікаў еўрапарламентарыяў да абмежавання ўдзелу беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях і турнірах УЕФА, што не адпавядае духу алімпійскага руху.
Цвёрда перакананыя, што ўсе спробы ціску на Беларусь бесперспектыўныя, і заклікаем еўрапейскіх парламентарыяў да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу.
Прэв’ю: БелТА
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.