Напярэдадні 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ахвярам злачынстваў нацызму на беларускай зямлі, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Сімвалічная акцыя «Свечка памяці» праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх беларускіх загранустановах. Адпаведныя публікацыі размешчаны на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.
«Беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны. #МыПомним і заклікаем помніць усіх», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Фатаграфіі профіляў акаўнтаў знешнепалітычнага ведамства і загранустаноў у сацсетках таксама змяніліся на выяву помніка «Няскораны чалавек».
«Не даць забыць подзвіг і трагедыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны — наш абавязак», — падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.
Прэв’ю: БелТА
Тэхналогіі, што накормяць.
Гісторыя сям'і Шамехіных.