Вы тут

НАН абвясціла конкурс творчых работ, прысвечаны Году міру і стварэння


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвясціла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году міру і стварэння, паведамляе БелТА.


Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця творчай актыўнасці і павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці, прыцягнення моладзі ў навуку, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя людзі, навукоўцы, прадстаўнікі вышэйшай школы, настаўнікі, дзеячы культуры, аспіранты, магістранты, школьная і студэнцкая моладзь. Удзельнікамі могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы ў складзе не больш за тры чалавекі.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Фізіка, матэматыка і інфарматыка — аснова развіцця тэхнікі і тэхналогій»; «Фізіка-тэхнічныя інавацыі — на карысць мірнай стваральнай працы»; «Хімія і прыродакарыстанне — для стварэння і ўстойлівага развіцця дзяржавы»; «Біялагічная разнастайнасць і ўстойлівасць экасістэм»; «Медыцынская навука — чалавеку»; «Гуманітарныя навукі — Году міру і стварэння»; «Навуковы патэнцыял аграрнай навукі — аснова стваральнай працы на зямлі».

У кожнай з намінацый конкурс праводзіцца па трох катэгорыях. Першая — навукоўцы акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, настаўнікі, творчыя людзі (старэйшыя за 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2023 года). Другая — магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2023 года). Трэцяя — школьнікі і студэнты. У кожнай з катэгорый уручаюцца дыпломы I, II і III ступені.

На конкурс прадстаўляюцца вынікі даследаванняў, апублікаваныя ў форме манаграфіі (манаграфій) або артыкулаў (цыкла артыкулаў) у навуковых і навукова-папулярных выданнях, распрацоўкі, якія валодаюць канкурэнтаздольнасцю, эфектыўнасцю, сацыяльна-эканамічнай значнасцю, а таксама макеты, узоры, навуковыя даклады, прэзентацыі, публіцыстычныя артыкулы, эсэ, музычныя і мастацкія творы, творы прозы і паэзіі.

Умовы конкурсу, патрабаванні да работ і ўдзельнікаў, парадак разгляду работ і іншыя пытанні арганізацыі і правядзення конкурсу выкладзены ў палажэнні, з якім можна азнаёміцца на сайце НАН.

Матэрыялы вылучэння работ на конкурс, аформленыя згодна з палажэннем, накіроўваюцца ў адным экзэмпляры да 1 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, г.Мінск, пр. Незалежнасці, д. 66. Заяўка на ўдзел у конкурсе дадаткова накіроўваецца на электронны адрас alla@presidium.bas-net.by. Удакладніць дэталі можна па тэлефонах: 8 (017) 275-24-56, 8 (017) 358-28-26.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.