Вы тут

Анлайн-конкурс па бяспецы для школьнікаў запусціць МНС у Магілёўскай вобласці


У Магілёўскай вобласці МНС запусціць для школьнікаў анлайн-конкурс «Бяспека-online 7.0». Ён пройдзе ў два этапы, паведамляе БелТА са спасылкай на Магілёўскае абласное упраўленне МНС.


Арганізатарам конкурсу па АБЖ стаў Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці. Удзельнікам можа стаць любы жадаючы незалежна ад месцазнаходжання. Для ўдзелу спатрэбіцца тэлефон, планшэт або кампутар з доступам у інтэрнэт.

Конкурс будзе праводзіцца ў два этапы з 26 сакавіка па 2 красавіка падчас школьных канікул. У першым этапе ўдзельнікі адкажуць на 15 пытанняў па АБЖ, і калі справяцца з імі, пяройдуць у другі тур. Тут маленькіх знаўцаў будзе чакаць пяць зашыфраваных пытанняў, адказы на якія трэба будзе знайсці самастойна.

Усе падрабязнасці можна даведацца ў афіцыйнай супольнасці Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС у сацыяльных сетках.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.