Вы тут

Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 13,5% плошчаў


Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 13,5% плошчаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Па стане на 1 красавіка, сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 87,9 тыс. га, або 13,5% плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 45,4% запланаваных плошчаў, у Гомельскай — на 11,2%, у Гродзенскай — на 29,2%, Мінскай — на 1,75%, Магілёўскай — 0,34%. Таксама працягваецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, на дадзены момант падрыхтавана 172, 9 тыс. га (26, 6% плана).

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў цяперашнім годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на збожжа — 265,3 тыс. га, бульба — 26,1 тыс. га, цукровыя буракі — 101,7 тыс. га. У цяперашнім годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 8,877 млн т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.