Ландшафтны парк Юаньтоўчжу размясціўся на паўвостраве, які знаходзіцца на поўначы возера Тайху ў горадзе Усі, што ў правінцыі Цзянсу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
«Самыя цудоўныя краявіды возера Тайху — усё ж такі ў Юаньтоўчжу», — так пахваліў прыгажосць возера знакаміты кітайскі пісьменнік і гісторык Го Можо. Вішнёвыя сады Юаньтоўчжу квітнеюць у сакавіку і красавіку і зараз ужо напоўніліся водарам кветак і іх ружовым ззяннем. У садах Юаньтоўчжу больш чым 30 тысяч вішнёвых дрэў. Як сцвярджаюць знаўцы, атрымліваць асалоду ад іх прыгажосці лепш за ўсё з верхніх паверхаў старажытнакітайскай «вежы любавання вішняй» Шан’інлоў.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».