Вы тут

У Беларусі запаволіўся прырост сярэдняй шырокай грашовай масы


У Беларусі гадавы прырост сярэдняй шырокай грашовай масы запаволіўся да 8% у сакавіку 2023 года супраць 12,2% у сакавіку 2022 года. Пры гэтым доля яе рублёвага складніка ўзрасла да 51,7% супраць 42,3% годам раней. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


У сакавіку ў адносінах да лютага 2023 года прырост сярэдняй шырокай грашовай масы склаў 2,6%, сярэдняй рублёвай грашовай масы — 3,2%. Валютны складнік сярэдняй шырокай грашовай масы паменшыўся на 1,6%.

Такім чынам, у Беларусі назіраецца паляпшэнне структуры шырокай грашовай масы, што адлюстроўвае працэс дэвалютызацыі эканомікі краіны.

Адначасова працягваецца ўстойлівы прырост зберажэнняў насельніцтва ў нацыянальнай валюце. У сакавіку бягучага года ў адносінах папярэдняга месяца прырост сярэдняга аб’ёму тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб склаў 1,8%, пры гэтым сярэдні аб’ём іх тэрміновых дэпазітаў у замежнай валюце знізіўся на 1,3%.

Гэтая тэндэнцыя мае доўгатэрміновы характар. Так, у гадавым выражэнні прырост сярэдняга аб’ёму тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у сакавіку 2023 года склаў 28% пры памяншэнні сярэдняга аб’ёму іх тэрміновых валютных дэпазітаў на 7,7%.

Такім чынам, банкаўскія дэпазіты ў нацыянальнай валюце застаюцца для насельніцтва больш пераважным інструментам зберажэнняў у параўнанні з валютнымі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.