Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў Беларусі ў першым квартале пабудавалі 8,7 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 877,1 тыс.кв. м жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 373,7 тыс.кв. м, або 42,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 277,5 тыс. кв. м. для шматдзетных сем’яў уведзена 168,8 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 348,4 тыс.кв. м жылля, або 39,7% ад агульнага ўводу па краіне.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.