Вы тут

«Кітай: далёкі і блізкі»


Днямі ў Брэсце адбыўся трэвэл-гід «Кітай: далёкі і блізкі» ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 13 ДУК «БЦГБ імя А.С. Пушкіна» у рамках праекта «Школа добрых манер», які рэалізуецца дадзенай установай.


Дыпламатычныя зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і КНР былі ўстаноўлены 20 студзеня 1992 года. Развіццё зносін нашай краіны з Кітаем — гэта стратэгічны напрамак знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь.

20 красавіка па ініцыятыве ААН святкуецца Дзень кітайскай мовы — адной з шасці афіцыйных моў арганізацыі. Як вядома, кітайская мова з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных у сённяшнім сусвеце, бо зараз на ёй гавораць больш за 1,3 мільярдаў чалавек.

Вывучэнне кітайскай мовы і культуры з’яўляецца важнай часткай адукацыйна-выхваўчага працэса ў нашай краіне.

Вядучымі мерапрыемства выступілі Тамара Бельцэвіч, загадчыца сектара галіновай літаратуры дадзенага філіяла, а таксама Святлана Івашкова, загадчыца філіяла № 13.

Гасцямі, якія былі запрошаны на дадзенае мерапрыемства ў суправаджэнні Анжэлы Яўгенаўны Саідзі, старэйшага выкладыка кафедры англійскай філалогіі УА «БрДУ імя А.С.Пушкіна», з’явіліся Фан Шэнлян, дырэктар Інстытута Канфуцыя УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна», а таксама Чэнь Чунься, старэйшы выкладчык кафедры замежных моў і Сунь Жуй, Пэн Пэйпэй, выкладчыкі кітайскай мовы УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна».

Ад УА «БрДТУ» мерапрыемства наведалі студэнты трэцяга курса Лю Бо, Лю Дзяньбо, Пан Цзялін, Лю Бо чытала перад прысутнымі правілы кітайскага этыкету, Лю Дзяньбо паказваў чайную цырымонію, а Пан Цзялін расказала пра яе асаблівасці.

У час трэвэл-гіда адбыліся: выступленне клуба баявых мастацтваў «Залаты дракон» пад кіраўніцтвам трэнера Ігара Вашкевіча, знаёмства з асаблівасцямі этыкету Кітая, кітайская чайная цырымонія, гаворка пра кітайскія гарады і пра панду — бамбукавага мядзведзя, афіцыйны сімвал Кітая, майстар-клас з выразаннем з паперы панды, а таксама сімвала вясны. Напрыканцы мерапрыемства ўсе госці мелі магчымасць паўдзельнічаць у фотасесіі на памяць.

У час мерапрыемства тыя дзеці, якія правільна адказвалі на пытанні гасцей, атрымлівалі памятныя сувеніры, аднак кітайскія госці таксама не пайшлі з мерапрыемства з пустымі рукамі, атрымаўшы невялікія падарункі ад загадчыцы філіяла Святланы Іванаўны Івашковай.

Дарэчы, аказалася, што кітайскія госці нядрэнна ведаюць не толькі рускую мову, але і беларускую, бо яны згадалі такія беларускія словы і словазлучэнні, як «дзякуй», «я цябе кахаю» і іншыя.

Мне пашчасціла ўзяць інтэв’ю ў Фан Шэнляна, дырэктара Інстытута Канфуцыя УА «БрДУ імя А.С.Пушкіна», а Чэнь Чунься, старэйшы выкладчык кафедры замежных моў УА «БрДУ імя А.С.Пушкіна», ласкава згадзіўся быць перакладчыкам з кітайскай мовы для Фан Шэнляна ў час нашай гутаркі.

— Паважаны Фан Шэнлян, што Вы думаеце пра нашых беларускіх студэнтаў, якія вывучаюць кітайскую мову? У якой меры яны зацікаўлены ў яе вывучэнні?

— Беларускія студэнты паспяхова вывучаюць кітайскую мову. Некаторыя з іх потым выкладаюць кітайскую мову як у Брэсце, так і ў Рэспубліцы Кітай. Мы лічым, што яны дасягаюць вельмі высокага выніка ў час навучальнага працэса.

— Паважаны Фан Шэнлян, скажыце, калі ласка, якія існуюць перспектывы для тых студэнтаў, якія вывучалі ў Інстытуце Канфуцыя кітайскую мову? Якія для іх прадастаўляюцца магчымасці працаўладкавання, напрыклад, звязаныя з выкладаннем кітайскай мовы?

— Па-першае, у сённяшні час эканоміка Кітая хутка развіваецца, а па-другое, паляпшаюцца адносіны паміж Кітаем і Рэспублікай Беларусь, чаму садзейнічаюць сустрэчы Прэзідэнта Республікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і нашага кітайскага лідара Сі Цзіньпіна. Такім чынам, павялічваюцца магчымасці як для працы, звязанай з кітайскай мовай, у Рэспубліцы Беларусь, так і ў самім Кітаі. У Беларусі працуе шмат кітайскіх кампаній, дзе можна атрымліваць высокі заробак. Спадзяемся, што яны з’явяцца і ў Брэсце. А што датычыцца Кітая, то ён прадстаўляе яшчэ больш магчымасцяў для беларускіх студэнтаў, якім наша краіна таксама можа прадаставіць і стыпендыю ў час навучання.

— Скажыце, калі ласка, у чым адрозненне беларускіх студэнтаў ад студэнтаў кітайскіх?

— Канечне, паміж беларускімі студэнтамі і студэнтамі кітайскімі вялікая розніца, бо яны прадстаўнікі розных культур. Што датычыцца працэсу навучання, то ў нас вельмі вялікія навучальныя групы, амаль па 50 чалавек, у той час як у Вашай краіне 14-15 чалавек у групе, што дае магчымасць выкладчыку больш індывідуальна падысці да кожнага студэнта. У Вас кожны студэнт можа камуніцыраваць з выкладчыкам у працэсе навучання. Больш таго, на кожнага з іх выкладчык можна звярнуць больш сваёй увагі і часу.

— Паважаны Фан Шэнлян, скажыце, калі ласка, ці падабаецца Вам жыць у нашай краіне? Што Вам больш за ўсё даспадобы ў Беларусі?

— Так, вельмі падабаецца. У Вашай краіне вельмі добразычлівыя людзі, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Таксама мне давялося наведаць некаторыя Вашы славутасці, напрыклад, МК «Брэсцкая крэпасць-герой», які пакінуў у маёй душы незабыўныя ўражанні.

— Паважаны Фан Шэнлян, вялікі дзякуй за інтэрв’ю.

Святлана СЁМІНА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.