Вы тут

У Кітаі чакаецца 120 мільёнаў чыгуначных паездак падчас першамайскіх вакацый


У Кітаі чакаецца ажыўленне чыгуначных пасажырскіх перавозак, паколькі ў перыяд з 27 красавіка па 4 мая ў краіне будзе дзейнічаць васьмідзённы спецыяльны рэжым работы чыгуначнага транспарту ў сувязі са святам 1 мая. Аб гэтым паведаміла Кітайская чыгуначная карпарацыя (КЧК), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Чакаецца, што на працягу гэтага перыяду агульны аб’ём пасажырскіх перавозак па чыгунках краіны складзе каля 120 мільёнаў чалавек. Гэты паказчык за названы перыяд, паводле ацэнак, апынецца на 20 працэнтаў вышэй за ўзровень за аналагічны перыяд 2019 года, паведаміла КЧК.

Раней Дзяржсавет КНР аб’явіў, што сёлета агульнанацыянальныя святочныя канікулы з нагоды Дня міжнароднай салідарнасці працоўных у Кітаі прадоўжацца пяць дзён — з 29 красавіка па 3 мая. Пік пасажырапатоку на чыгуначным транспарце краіны чакаецца 29 красавіка, у першы дзень пяцідзённых канікулаў з нагоды Першамая, пры гэтым колькасць паездак за гэты дзень можа дасягнуць максімальнай адзнакі 19 млн.

На кітайскім афіцыйным сайце па браніраванні чыгуначных квіткоў 12306.cn і ў яго мабільным дадатку ўжо прададзена каля 70 млн квіткоў на ўвесь 8-дзённы перыяд адмысловага рэжыму працы чыгуначнага транспарту. У гэты перыяд звыш 10,8 тысячы цягнікоў будуць курсіраваць у сярэднім штодня, каб справіцца з наплывам падарожнікаў, заявілі ў КЧК.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.