У Савеце Міністраў рыхтуецца карэкціроўка пастановы нумар 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Адзначаецца, што асноўная мэта змен — стымуляванне продажу і папулярызацыя тавараў айчыннай вытворчасці.
Вытворцам прадаставяць інструменты і механізмы для актыўнага павелічэння аб’ёмаў продажу, павышэння пазнавальнасці тавараў і гандлёвых марак, а таксама выпрацоўкі сумесна з арганізацыямі гандлю ўмоў рэалізацыі тавараў канчатковаму спажыўцу.
У 2022 годзе кіраўнік дзяржавы па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў Дырэктыву нумар 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн». Дакумент прыняты ў мэтах неадкладнага і строгага рэагавання на сітуацыю, якая склалася на спажывецкім рынку. Затым пастановай урада нумар 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка.
У красавіку 2023 года ў Беларусі створана экспертная рабочая група па ўзаемадзеянні ў рамках рэалізацыі гэтай пастановы, якая распрацоўвае альтэрнатыўныя механізмы цэнавага рэгулявання. Адной з задач гэтай групы стала выпрацоўка кропкавых мер, зыходзячы з практыкі прымянення дакумента. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначалі, што такой мерай можа быць у тым ліку карэкціроўка дзеючага механізма рэгулявання цэн.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?