Вы тут

Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі пагутарыў са зняволенымі


Дэпартамент выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў і Саюз пісьменнікаў Беларусі пачалі рэалізацыю сумеснай праграмы па арганізацыі культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў з удзелам асоб, якія ўтрымліваюцца ў папраўча-працоўных установах і лячэбна-працоўных прафілакторыях.


«Зняволеныя — вельмі ўважлівая чытацкая аўдыторыя, — растлумачыў член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Анатоль Матвіенка (у мінулым — следчы МУС, капітан міліцыі). — Калі я праводзіў з імі гутарку, звяртаў увагу ў першую чаргу на мужчын, якія з'яўляюцца рэцыдывістамі або асуджаны за найбольш цяжкія злачынствы. Заўважыў непадробную цікавасць іх да літаратуры».

Сустрэча пісьменніка з гэтай незвычайнай групай чытачоў адбылася ў анлайн-фармаце з мемарыяльнай залы Дома літаратараў у Мінску.

Як падкрэсліў Анатоль Матвіенка, кожнаму даецца шанц на выпраўленне. «Па прычыне акалічнасцяў і здзейсненых імі памылак яны трапілі ў адмысловыя ўмовы, — удакладніў пісьменнік. — Па іх тварах, якія ўдалося ўбачыць на экране, пераканаўся, што яны неабыякавыя да гісторыі і лёсу краіны. Адна толькі верагоднасць таго, што беларуская дзяржаўнасць значна больш старажытная, чым прынята лічыць, выклікала ў слухачоў шчыры эмацыянальны водгук. А нельга забываць, што большасць з іх хутка выйдзе на волю і, спадзяюся, ніколі не вернецца ў месцы зняволення. У нас з імі — агульная будучыня. Нам разам працягваць будаўніцтва агульнага дома — Беларусі. Калі дзякуючы гэтым гутаркам знізіцца колькасць рэцыдываў, час і сілы патрачаны не дарма».

Літаратар спыніўся на ролі Рускай праваслаўнай царквы ў распаўсюджванні пісьменства сярод усходніх славян і складаным павароце ў жыцці насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, калі мова карэннага народа была канфіскаваная з афіцыйнага абароту і з навучальных устаноў, а вернікаў прымушалі пераходзіць у грэка-каталіцтва. Узнімалася і пытанне кнігадрукавання. Асобна абмяркоўваўся ўплыў нашай пісьмовай культуры на маскоўскую, уклад Сімяона Полацкага ў фарміраванне светапогляду рускай эліты ў канцы XVІІ стагоддзя.

«Са зняволенымі нельга размаўляць у павучальна-ментарскім тоне, — перакананы літаратар. — Кантакт магчымы толькі праз цікавасць. Таму я засяродзіўся на займальных малавядомых фактах, але без так званай жаўцізны».

У завяршэнні гутаркі Анатоль Матвіенка коратка ахарактарызаваў стан сучаснай беларускай мастацкай літаратуры, якая абапіраецца на больш чым тысячагадовыя традыцыі славянскага пісьменства, і парэкамендаваў адміністрацыі ўстаноў Дэпартамента выканання пакаранняў актыўна закупляць для бібліятэк навінкі Выдавецкага дома «Звязда».

Святлана ГУСАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.