Вы тут

Новак Джокавіч і Каспер Рууд выйшлі ў фінал «Ралан Гарос»


Серб Новак Джокавіч сёмы раз прабіўся ў фінал адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, паведамляе БелТА.


У паўфінале цяперашні трэці нумар сусветнага рэйтынгу абыграў першую ракетку планеты іспанца Карласа Алькараса — 6:3, 5:7, 6:1, 6:1. У сваім сёмым фінале «Ралан Гарос» Новак Джокавіч згуляе заўтра з нарвежскім тэнісістам Касперам Руўдам (4-ы нумар рэйтынгу АТР), які ў паўфінальным матчы разграміў у трох сэтах прадстаўніка Германіі Аляксандра Зверава (27) — 6:3, 6:4, 6:0. Для Зверава гэта трэцяе паражэнне запар у паўфіналах «Ралан Гарос».

Новак Джокавіч двойчы станавіўся чэмпіёнам Францыі (2016, 2021 гады). Усяго ў паслужным спісе 36-гадовага серба 22 чэмпіёнскіх тытула на турнірах «Вялікага шлема», гэтак жа як у легендарнага іспанца Рафаэля Надаля. Каспер Рууд адзін раз гуляў у фінале французскага першынства — год таму ён прайграў Рафаэлю Надалю.

Сёння ў фінальным паядынку жаночага адзіночнага разраду лідар рэйтынгу WTA польская тэнісістка Іга Свентэк сустрэнецца з 43-й ракеткай планеты чэшкай Каралінай Мухавай. Свентэк двойчы выйгравала French Open (2020, 2022), акрамя таго, год таму яна стала пераможцай US Open. Для Мухавай сённяшні фінал будзе першым у кар’еры на турнірах серыі «Вялікага шлема».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.