Вы тут

У Кітаі запусцілі першы ў свеце марскі нафтаперапрацоўчы завод


Першае ў свеце плывучае, вытворчае, складское і разгрузнае судна для сырой нафты M350 самастойна распрацавана кампаніяй Dalian Shipbuilding Industry Co, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Гэта судна ўяўляе сабой высокатэхналагічнае буйнамаштабнае марское інжынернае абсталяванне для распрацоўкі глыбакаводных нафтагазавых рэсурсаў. Такім чынам можна ажыццяўляць эксплуатацыю, апрацоўку, стварэнне запасаў і знешнія перавозкі марской нафты і прыроднага газу. Судна называюць «марскім нафтаперапрацоўчым заводам». Гэта буйнамаштабны праект марской інжынерыі, распрацаваны з улікам найноўшых спецыфікацый, яго можна прымяняць у розных радовішчах нафты і газу ў многіх марскіх акваторыях па ўсім свеце.

Агульная даўжыня M350 складае 364 метра, шырыня — 64 м, разліковая вышыня борта — 33 м, водазмяшчэнне — больш за 460 тысяч тон. Цяпер гэта найбуйнейшае ў свеце плывучае, вытворчае, складское і разгрузачнае судна. Кіраўнік праекту Dalian Shipbuilding Industry Co. Ні Цзяньвэй адзначыў, што гэтае судна прызначана для распрацоўкі нафтагазавых радовішчаў у многіх марскіх акваторыях свету. Яно можа перапрацоўваць да 220 тысяч барэляў сырой нафты за дзень, што эквівалентна заводу па перапрацоўцы нафты і газу плошчай 10 кв. км. Адначасова з гэтым, праектны тэрмін службы перавышае 30 гадоў, судна здольна супрацьстаяць ураганам.

М350 — гэта буйнамаштабная марская нафтаздабываючая база, якая здольная здабываць нафту, захоўваць і транспартаваць сырыя нафтапрадукты. Яна таксама прызначана для пражывання персаналу і кіравання вытворчасцю. Судна можа хутка дабірацца да месцаў распрацоўкі нафты і газу. Акрамя гэтага, яно валодае такімі ўнікальнымі перавагамі, як кароткі перыяд будаўніцтва і высокая мабільнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.